Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Дата: 2 ноября 2019 в 12:00, Обновлено 3 ноября 2019 в 16:51
5 443 просмотра

      Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. У 2019-м яму магло б споўніцца 90 гадоў. Але лёсам аўтару многіх хрэстаматыйных твораў было наканавана даволі кароткае зямное жыццё. Гэта, безумоўна, не азначае, што яно скончылася. Бо людзі жывыя, пакуль мы іх памятаем.

     26 лістапада наша краіна  адзначае 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, Божай міласцю паэта, празаіка, эсэіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям. З яго хочацца браць прыклад.

З гэтай нагоды 2 лістапада ў сценах нашай гімназіі прайшла літатурна-музычная гасцёўня "Ён жыў Беларуссю". Спачатку наведвальнікам была паказана прэзентацыя, якая павінна была падкрэсліць, што ў кожнага свой Уладзімір Караткевіч. Вучні ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай.

    Каб яшчэ болей замацаваць вобраз пісьменніка ў памяці вучняў,  гледачам быў прадстаўлены архіўны кінадакумент, на якім быў захаваны ўрывак са святкавання 50-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тады пісьменнік сам звярнуўся да сваіх чытачоў з такімі словамi: «Сябры мае i сяброўкi! Няўжо вы думаеце, што я быў чагосцi варты без вас, якiя сышлiся сюды з большай цi меншай сiмпатыей да мяне. Мабыць, нiчога быў не варты без вас, дарагiя. Без зямлi беларускай вялiкай. Без вялiкага беларускага народа. Без вялiкай беларускай мовы. I таму, дзякуй вам за тое, што вы ёсць. Дзякуй вялiкай зямлi беларускай за тое, што еў яе хлеб, пiў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, пацiскаў самыя верныя на свеце мужчынскiя рукi ў дружбе, i зрэдку шанцавала мне цалаваць рукi самых мiлых iстот на свеце – нашых жанчын. Дзякуй вам, людзi, тысячу раз дзякуй вам!.. Без вас я нiшто».

Арганізатары вырышлі, што  лепей самога Караткевіча,  ніхто пра яго не паведаміць. І насамрэч, вучняў вельмі ўразіла постаць аўтара.  Удзельнікі гасцёўні з незвычайнай цікавасцю падоўжылі знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Уладзіміра Караткевіча. Вучні пятых класаў падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, з якімі яшчэ раней пазнаёміліся ў школе. 

Таксама была аформлена  кніжная выстава , якая стала выдатнай рэкламай зборнікаў для чытання.  Гэта свайго роду акцыя па прыцягненні падрастаючых чытачоў да кнігі і чытання. 

                                                                    

У межах літаратурна-музычнай гасцёўні  прагучала нямала песень, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі У. Караткевіча. Тэксты некаторых песень вучні ўжо ведалі і нават падпявалі выканаўцам.

Падчас праведзення віктарыны вучні замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, якія пачулі падчас мерапрыемства. Арганізатары лічаць, што ў іх атрымалася абудзіць  цікавасць  прысутных да славутай постаці Уладзіміра Караткевіча.

                                                         

                                                  

Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Без усякага пафасу можна сказаць, што яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

Галоўнай мэтай мерапрыемства было набліжэнне Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

                            

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.