Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Вызначаныя адзнакі, якія будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых па выніках цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2014 годзе.

Дата: 27 апреля 2014 в 23:27
851 просмотр

Вызначаныя адзнакі, якія будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых па выніках цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2014 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2014 г. №34.

Чытаць цалкам ...

Як адзначылі ў прэс-цэнтры Мінадукацыі, устаноўлена, што для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, адзнакамі па вучэбных прадметах, якія прыраўноўваюцца да нездавальняючых па выніках ЦТ, у балах па стобальнай шкале ад 0 да 100 балаў (уключна), з'яўляюцца:

ад 0 да 9 балаў (уключна) — па рускай і беларускай мовах;

ад 0 да 14 балаў (уключна) — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;

ад 0 да 19 балаў (уключна) — па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пры ажыццяўленні дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў, такімі адзнакамі з'яўляюцца:

ад 0 да 4 балаў (уключна) — па рускай і беларускай мовах;

ад 0 да 9 балаў (уключна) — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;

ад 0 да 14 балаў (уключна) — па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=127106

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.